28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вавілонскі палац Хусэйна стане музеем

Вавілонскі палац Хусэйна стане музеем

Іракскія ўлады агучылі планы ў пераўтварэнні вавілонскага палаца Садама Хусэйна ў музей.

«Міністэрства турызму і старажытнасцей пагадзілася ўзнавіць палац Садама ў старажытным горадзе Вавілоне і ператварыць яго ў музей старажытнасцей», - заявіў прадстаўнік мясцовай рады.

У музеі будуць размешчаныя 4700 старажытных артэфактаў, якія ў апошні час вярнулі ў Ірак ЗША і краіны Еўропы. Гэтыя знаходкі былі зробленыя ў Іраку, многія з іх ўзыходзяць да Вавілонскіх часоў, піша gazeta.ru.

Шматлікія музеі, помнікі архітэктуры і будынкі гістарычнага значэння краіны рызыкуюць быць знішчаныя праз дзейнасць баевікоў «Ісламскай дзяржавы», якія разбурылі мноства мячэцяў, храмаў і грабніц Ірака.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках