1 траўня 2024, Серада, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу: Расея размесціць у Беларусі дадатковыя самалёты і гелікоптэры

30
Шайгу: Расея размесціць у Беларусі дадатковыя самалёты і гелікоптэры

Расея павялічыць колькасць самалётаў і гелікоптэраў на авіяцыйнай базе ў Беларусі.

Пра гэта заявіў у аўторак міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на сустрэчы з беларускім калегам Андрэем Раўковым, паведамляе РІА «Новости».

«Я гатовы абмеркаваць сёння працяг нашага супрацоўніцтва ў практычнай плоскасці. Гэта датычыцца сістэм С-300, стварэння і базавання авіяцыйнай базы ў Беларусі з павелічэннем колькасці самалётаў і гелікоптэраў. Гэта павінна забяспечыць бяспеку нашай агульнай паветранай прасторы», - растлумачыў Шайгу.

Нагадаем, упершыню планы стварэння на нашай тэрыторыі расейскай знішчальнай авіяцыйнай базы апублікаваў у красавіку мінулага года ў Менску міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Яе планавалі размясціць у Лідзе (Гарадзенскай вобласці).

Затым без тлумачэння матываў першапачатковыя планы былі змененыя, і ў сакавіку 2014 года галоўнакамандуючы ВПС Расеі генерал-палкоўнік Віктар Бондараў абвясціў, што да канца гэтага года полк Су-27СМ3 будзе разгорнуты не ў Лідзе, а на аэрадроме ў Баранавічах (Берасцейская вобласць). Але, як высветлілася, і гэтая пастанова была не канчатковая. У кастрычніку стала вядома, што авіябаза знішчальнікаў Су-27СМ3 будзе размешчаная не ў Баранавічах, а ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) і на год пазней таго тэрміну, які абвясціў Сяргей Шайгу.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках