8 траўня 2024, Серада, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Францыі прызнаў Палестынскую дзяржаву

2
Парламент Францыі прызнаў Палестынскую дзяржаву

Дэпутаты парламента Францыі прагаласавалі 2 снежня за прызнанне Палестынскай дзяржавы.

За прагаласавала 339 дэпутатаў, супраць выказаліся 151, паведамляе BBC.

У той жа час, вынік галасавання не будзе вызначаць французскую замежную палітыку, але выкліча вельмі негатыўную рэакцыю ў Ізраілі. Сваёй пастановай дэпутаты заклікалі ўрад Францыі таксама прызнаць незалежнасць Палестыны.

На думку дэпутатаў, гэта «павінна быць следствам працэсу перамоваў паміж бакамі, якія б гарантавалі мір і бяспеку абодвум, паважаў правы грамадзян і рэгіянальную стабільнасць».

Раней, 19 лістапада, парламент Гішпаніі таксама прыняў рэзалюцыю аб прызнанні дзяржавы Палестына.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках