7 траўня 2024, aўторак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заняла 119 месца ў свеце што да ўзроўню карупцыі

10
Беларусь заняла 119 месца ў свеце што да ўзроўню карупцыі

У штогадовым індэксе ўспрымання карупцыі Transparency International у 2014 годзе Беларусь паднялася на чатыры пазіцыі, набраўшы 31 бал.

Паводле звестак рэйтынгу, такі ж узровень карупцыі ў гэтым годзе склаўся ў В'етнаме, Мазамбіку і Сьера-Леонэ, піша БелаПАН.

Больш за дзве траціны з 175 краін набралі менш за 50 балаў у Індэксе ўспрымання карупцыі 2014 паводле шкалы ад 0 (вельмі высокі ўзровень ўспрымання карупцыі) да 100 (нізкі ўзровень ўспрымання карупцыі). Лідарам індэкса 2014 стала Данія, набраўшы 92 балы, у той час як Паўночная Карэя і Самалі падзялілі апошняе месца індэкса, набраўшы ўсяго толькі восем балаў.

У 20-м выпуску Індэкса ўспрымання карупцыі Кітай (36 балаў з 100), Турцыя (45) і Ангола (19) сталіся ў ліку краін з найбольш прыкметнымі зменамі ў горшы бок - іх паказчыкі знізіліся на 4 ці 5 балаў, нягледзячы на сярэдні эканамічны рост больш чым 4% за апошнія чатыры гады.

Сярод краін постсавецкай прасторы найвышэйшы бал набрала Грузія (52), найменшы - Туркменістан (17 балаў). Арменія атрымала 37 балаў, Малдова - 35, Азербайджан і Казахстан - па 28, Кыргызстан і Расея - па 27, Украіна - 26, Таджыкістан - 23, Узбекістан - 18.

«Індэкс успрымання карупцыі за 2014 паказвае, што эканамічнае развіццё становіцца немагчымым, а высілкі, накіраваныя супраць карупцыі, выяўляюцца бясплоднымі, калі лідары і высокапастаўленыя асобы злоўжываюць уладай, каб прыбраць да рук дзяржаўныя сродкі дзеля асабістай выгады», - сказаў старшыня Transparency International Хасэ Угас.

Індэкс грунтуецца на экспэртных ацэнках і агрэгуе дадзеныя іншых арганізацый, якія складаюць справаздачы аб успрыманні карупцыі, паказваецца на сайце арганізацыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках