7 траўня 2024, aўторак, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі адступілі ад аэрапорта Данецк праз страты

14
Баевікі адступілі ад аэрапорта Данецк праз страты

Падраздзяленні расейскіх войск і тэрарыстаў, якія ўдзельнічалі ў штурме Данецкага аэрапорта, адведзеныя ўглыб баявых парадкаў.

Пра гэта паведамляе кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Падчас перамоваў украінскіх вайскоўцаў з тэрарыстамі і расейцамі была дасягнутая дамоўленасць аб узаемнай эвакуацыі забітых і параненых. Аднак на поўнач ад гэтага ўчастка абстрэлы з ужываннем артылерыі працягваюцца», - паведаміў Дзмітрый Тымчук.

Нагадаем, раней стала вядома, што сярод тэрарыстаў, якія загінулі ў баях за Данецкі аэрапорт 1 снежня, ідэнтыфікаваны труп в.а. начальніка штаба адной з брыгад спецыяльнага прызначэння ВС РФ.

Фота: AP

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках