7 траўня 2024, aўторак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я абсалютна падтрымліваю пазіцыю Расеі што да Украіны

147
Лукашэнка: Я абсалютна падтрымліваю пазіцыю Расеі што да Украіны

Беларускі дыктатар не заўважыў ва Украіне расейскіх войскаў.

На нарадзе ў Менску, якая прайшла сёння, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што Масква прыкладае намаганні да дыялогу паміж сепаратыстамі і афіцыйным Кіевам. Ён таксама адзначыў, што Расея не ўважае сябе за старану канфлікту ва Украіне.

«Расея не ўважае сябе за старану канфлікту ва Украіне і падштурхоўвае ўкраінскія ўлады да дыялогу, у гэтым выпадку з кіраўніцтвам Луганскай і Данецкай рэспублік. Тое, што дыялог трэба весці, што трэба спыняць гібель ні ў чым не вінаватых дзяцей і старых, - гэта факт. І тут я абсалютна падтрымліваю пазіцыю Расеі. Больш за тое, калі казаць па-мужчынску, то, калі камусьці хочацца адзін аднаму морду набіць або пастраляць, я думаю, для гэтага ёсць ужо Данецкі аэрапорт. Хай там збіраюцца і адзін у аднаго страляюць», - сказаў правадыр.

Адначасова з гэтым Лукашэнка заклікаў Маскву скасаваць забарону на ўвоз прадуктаў беларускіх прадпрыемстваў.

«Узнікае пытанне: чаму гэта адбылося? - Адзначыў ён. - Рознага роду жуллё, якое круціцца ў Расеі, сёння хоча нагрэць рукі на расейскім рынку за кошт падняцця коштаў. Пастаўка беларускіх тавараў значна стрымлівае рост коштаў у Расейскай Федэрацыі, а, натуральна, мы ведаем, каму гэта не на руку. Але гэта іх праблема».

Краіны Захаду, міжнародныя арганізацыі і ўкраінскія ўлады абвінавачваюць Расею ва ўдзеле ў баявых дзеяннях у Данбасе. Паводле звестак Кіева, на тэрыторыі краіны знаходзяцца каля 6 тысяч вайскоўцаў РФ. Генсек NATO Енс Столтэнберг 1 снежня заявіў, што Масква працягвае нарошчваць сваю вайсковую прысутнасць, як ля межаў Украіны, так і на яе тэрыторыі.

«Мы назіраем значнае нарошчванне вайсковай прысутнасці ў і вакол Украіны; шырокамаштабную перадачу сепаратыстам расейскай сучаснай зброі і перакідванне вайсковага персанала», - заявіў ён.

Фота: Саша Гусаў

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках