7 траўня 2024, aўторак, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук зняў ролік пра беларусаў, якія не здаюцца (Відэа)

23

Галоўнае - зрабіць першы крок.

Відэаролік аб спорце на беларускай мове даслаў у рэдакцыю onliner.by кіраўнік праекта WeGiveYouMO Міхаіл Пархоменка.

- Я зняў першы (спадзяюся) матывацыйны ролік пра спорт на беларускай. Відэа не камерцыйнае, здымалася для сябе на ўласныя грошы, - распавядае Міхаіл. - Мэтаў у мяне некалькі. Я б вельмі хацеў, каб беларуская мова станавілася больш папулярнай. Газеты, тэлебачанне - у нас усё на расейскай. А спробы зрабіць нешта беларускае нярэдка прыводзяць да плоскіх саўковых вынікаў, якія выклікаюць у людзей абурэнне. Хочацца прадстаўляць і пазіцыянаваць беларускую мову на сучасным узроўні. Паказваць, што гэта не штосьці артадаксальнае, якое вось-вось вымрэ, а жывое, маладое. Тэма спорту заўсёды актуальная і запатрабаваная. Пакуль у планах паспрабаваць звязацца з Міністэрствам культуры ці спорту, паспрабаваць прасунуць гэты ролік там.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках