7 траўня 2024, aўторак, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд на Юрыем Беленькім перанесены на 17 снежня

5
Суд на Юрыем Беленькім перанесены на 17 снежня

Сведкі з боку міліцыі не прыйшлі ў суд.

Разгляд адміністрацыйнай справы намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага, які павінен адбыцца сёння ў судзе Менскага раёна, перанесены на 10 гадзін 17 снежня, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

У суд не з'явіліся сведкі з боку міліцыі, якія займаліся аховай правапарадку падчас правядзення мітынгу ў Курапатах 2 лістапада. Яго абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства.

Гэта трэцяя адміністрацыйная справа, заведзеная на Юрася Беленькага за арганізацыю дазволеных уладамі мітынгу і шэсця ў Курапаты і Лошыцкі Яр 2 і 9 лістапада адпаведна.

Першая адміністрацыйная справа разглядалася 17 лістапада. Юрася Беленькага прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства - шэсця ў Курапаты 2 лістапада на Дзяды. За не ўзгадненне з міліцыяй мер бяспекі падчас вулічнай акцыі ён павінен выплаціць 20 базавых велічынь - 3 мільёны беларускіх рублёў.

Затым 28 лістапада Ленінскі суд Менска аштрафаваў намесніка старшыні КХП-БНФ за арганізацыю дазволенага шэсця ў Лошыцы 9 лістапада.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках