8 траўня 2024, Серада, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ выдзеліў Украіне €500 мільёнаў

1
ЕЗ выдзеліў Украіне €500 мільёнаў

Еўрапейская камісія завяршыла выдачу Украіне крэдыту ў рамках другой праграмы макрафінансавай дапамогі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Еўракамісіі, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

Як паведамляецца, у сераду ЕК перадала Украіне 500 млн еўра - другі транш у рамках другой праграмы макрафінансавай дапамогі, агульная сума якой складае 1 млрд еўра.

У прэс-службе адзначылі, што мэтай праграм макрафінансавай дапамогі з'яўляецца фінансавая падтрымка Украіны з заахвочваннем важных структурных рэформаў, накіраваных на паляпшэнне кіравання і эканамічны рост з адначасовай гарманізацыяй заканадаўства са стандартамі ЕЗ.

Праграмы макрафінансавай дапамогі, прынамсі, падтрымліваюць рэформы ў сферы кіравання дзяржаўнымі фінансамі, барацьбу з карупцыяй, рэформы ў сферы гандлю і падаткаабкладання, энэргетычным і фінансавым сектарах.

Грошы для выплаты Украіне былі пазычаныя Еўракамісіяй на фінансавых рынках. Агулам Камісія размясціла 15-гадовыя еўрабонды пад 1,363% гадавых. Грошы былі перададзеныя ў пазыку Украіне на тых жа ўмовах.

Як паведамлялася, дзве дзеючыя праграмы макрафінансавай дапамогі для Украіны мяркуюць агульную дапамогу ў 1,61 млрд еўра.

20 траўня гэтага года Еўракамісія пералічыла Кіеву 100 млн еўра ў рамках першай праграмы дапамогі, 17 чэрвеня - 500 млн еўра ў рамках другой праграмы дапамогі і 12 лістапада - 260 млн еўра ў рамках першай праграмы дапамогі.

Яшчэ 250 млн еўра ў рамках першай праграмы макрафінансавай дапамогі, як чакаецца, будуць пералічаныя Кіеву вясной 2015 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках