8 траўня 2024, Серада, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ванэса Мэй абярэ сукенку беларускага дызайнера

5
Ванэса Мэй абярэ сукенку беларускага дызайнера

10 снежня сусветна вядомая скрыпачка дасць канцэрт у Палацы Рэспублікі.

Выканаўца, якая здолела ўзвесці скрыпічныя канцэрты ў жанр папулярнай музыкі, прыляціць у Менск зусім хутка. Вядома, што ў складзе яе каманды будзе яе любімчык чыхуахуа Максімус. Для сабачкі яна нават замовіла квіток у бізнэс-класе, каб яны ляцелі разам, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Але гэта не адзіная дзівацтва выканаўцы. Паводле традыцыі, Ванэса Мэй падбірае для канцэрту сукенку ад мясцовага дызайнера. У мінулы свой візіт яна была ў смарагдавай сукенцы ад Fur Garden дызайнера Юліі Гілевіч. На гэты раз за права апрануць дзіву пазмагаюцца чатыры брэнды: Tikota Unique, Tsu Ran, Dubinina і Kucherenko.

Журналісты загадзя зірнулі на ўборы, якія дадуць зорцы для прымеркі. Усе сукенкі выкананыя ў сучасным vip-трэндзе - мінімум увагі дэталяў, максімум жаночай грацыі. Якую з іх абярэ артыстка - мы даведаемся зусім хутка. Дарэчы, адна з умоў - прадстаўлены нарад скрыпачка вязе з сабой. Уяўляеце, якіх памераў гардэроб у гэтай пастаянна гастралюючай і вельмі працавітай артысткі?

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках