7 траўня 2024, aўторак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі вайсковец шпіёніў для беларускіх спецслужбаў

7
Літоўскі вайсковец шпіёніў для беларускіх спецслужбаў

Жыхар Каўнаса шпіёніў для Беларусі на працягу 5 гадоў.

Прадстаўнік Генпракуратуры Літвы Раймондас Пятраўскас сказаў, што 28-гадовы падазраваны А.О. у войску ўжо не працуе. Ён затрыманы з 24 студзеня, піша ru.delfi.lt.

Падазраюць, што ён шпіёніў праз заданне Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл (УС) Беларусі.

A.O. завербавалі ў Беларусі. А.О. не толькі займаўся зборам інфармацыі, але і прыцягваў іншых асоб, якія маглі даваць неабходную Беларусі інфармацыю.

Паводле слоў пракурора, падазраваны ў шпіянажы каўнасец перадаваў інфармацыю адной беларускай сакрэтнай службе. "Гэта ён рабіў з карыслівых меркаванняў", - сказаў пракурор, адзначыўшы, што падазраваны атрымліваў за інфармацыю грошы.

"Ён збіраў усю даступную яму інфармацыю", - сказаў Пятраўскас.

Паводле ягоных слоў, падазраваны нанёс вялікую шкоду. "Гэта паставіла пад пагрозу здароўе і жыццё некаторых людзей", - сказаў ён.

Пятраўскас адзначыў, што Беларусь цікавілася вайсковай тэхнікай, якая ёсць у Літоўскім войску, узбраеннем, прызначэннем будынкаў, удзелам у міжнародных місіях НАТА, планамі стандартных аперацый, рознымі ваеннымі вучэннямі, інфармацыяй аб колькасці служачых у канкрэтных аддзяленнях і службах, іх імёнамі, асабістымі характарыстыкамі і маральна-псіхалагічнымі ўстаноўкамі, распарадкам дня, г.зн. усім, што звязана з ЛА.

"Ён перадаваў звесткі, якія здолеў атрымаць за час шпіянажу - гэта былі звесткі аб нашых узброеных сілах, аб служачых войска, планах, будынках, даволі шмат усяго", - сказаў Пятраўскас.

Паводле ягоных слоў, А.О. мог шпіёніць на працягу 5 гадоў, аднак расследаванне было пачатае толькі 22 студзеня 2014 года.

"Сумы выплачваліся розныя, у нас толькі ёсць падазрэнні - у крымінальнай справе сабраныя толькі звесткі, яны стануць доказамі ў судзе", - сказаў пракурор.

Грошы яму плаціў чалавек, якому ён перадаваў інфармацыю, дзе яны сустракаліся - не паведамляецца.

У пракурораў няма звестак пра тое, што інфармацыя, якую атрымлівалі беларускія спецслужбы, магла трапляць у Расею. "Мы можам сцвярджаць, што чалавек, з якім ён кантактаваў, быў супрацоўнікам беларускай сакрэтнай службы", - сказаў Пятраўскас.

Падчас расследавання высветлілася, што ў парамедыка ёсць сваякі ў Беларусі.

На пытанне, ці прызнаў парамедык сваю віну, Пятраўскас адказаў: "Шкадуе". "Сведчанні ён даў", - падкрэсліў пракурор.

Памочнік камандарма ЛА палкоўнік Вальдэмарас Рупшыс сказаў, што падазраваны служыў у навучальным палку ў 2007-2008 гг як прызыўнік. Полк быў дыслакаваны ў Рукле. Да 2010 года быў добраахвотнікам, а да красавіка 2014 года, калі сышоў у запас, быў прафесійным вайскоўцам.

Паводле ягоных слоў, ён удзельнічаў у міжнародных місіях.

"У яго не было доступу і магчымасці выкарыстання сакрэтнай інфармацыі, ён мог падаваць інфармацыю падчас вучэнняў, у паўсядзённай дзейнасці аб тым, што бачыў", - адзначыў палкоўнік.

Грамадзянін Літвы, які нарадзіўся ў 1986 годзе, месца жыхарства якога дэклараванае ў Каўнасе, мужчына з сярэдняй адукацыяй, нежанаты, не быў судзімы, служыў парамедыкам у механізаваным пяхотным батальёне ЛА ім. Вялікага князя Літоўскага Альгірдаса, як меркавалася, ні ў каго не выклікаў падазрэнняў, таму быў прыдатным кадрам для замежнай выведкі.

У сераду ў суд перададзеная крымінальная справа, у якой абвінавачванні ў шпіянажы супраць дзяржавы прад'яўленыя грамадзяніну Літвы, які служыў ва Узброеных сілах (УС) Літвы парамедыкам.

Расследаванне было пачатае на падставе звестак доўгачасовай выведвальнай аперацыі, якая праводзілася Дэпартаментам дзяржбяспекі (ДДБ) аб злачыннай дзейнасці, што меркавана ажыццяўлялася гэтым абвінавачаным, адзначаюць пракуроры.

Генпракуратура і ДДБ Літвы 10 лістапада паведамілі, што ў суд перададзеная справа абвінавачанага ў шпіянажы на карысць Беларусі грамадзяніна Літвы, які працаваў на дзяржпрадпрыемстве Oro navigacija. Тады паведамлялася, што вядзецца расследаванне ў дачыненні да яшчэ аднаго падазраванага ў шпіянажы.

Паводле звестак пракуратуры, падазраваны, які працаваў тады на дзяржпрадпрыемстве Oro navigacija, у сваім кабінеце таемна фатаграфаваў дакументы, якія знаходзіліся там, і перадаваў іх галоўнаму выведвальнаму ўпраўленню Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках