8 траўня 2024, Серада, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Колас: Мы павінныя абараняць сваю незалежнасць

6
Уладзімір Колас: Мы павінныя абараняць сваю незалежнасць

21 снежня ў Менску пройдзе Кангрэс, на якім будзе прэзентаваны "Маніфест аб незалежнасці".

Таварыства Беларускай Мовы і Савет беларускай інтэлігенцыі апублікавалі праект "Маніфеста аб незалежнасці", які будзе прыняты на Кангрэсе, запланаваным на 21 снежня, паведамляе "Радыё Рацыя".

Як паведаміў сябра аргкамітэта правядзення Кангрэса Уладзімір Колас, аўтары Маніфеста спрабуюць заручыцца як мага больш шырокай падтрымкай з боку палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і асобных грамадзян:

- Нам проста трэба заявіць пра сваю гатоўнасць адстойваць сваю незалежнасць, пра сваё жаданне жыць у незалежнай краіне і збіраць пад гэтую ідэю як мага больш аднадумцаў і паплечнікаў. А перспектывы будуць залежаць у тым ліку і ад усіх нас, нам трэба паказаць, што мы народ, мы краіна, а не нейкая фікцыя, як спрабуюць запэўніць нас тыя, хто намі кіруе.

З палітычных партый ідэю Кангрэсу і Маніфеста падтрымлівалі пакуль толькі дзве. Гэта партыя БНФ і праўладная Ліберальна-дэмакратычная партыя на чале з бацькам і сынам Гайдукевічамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках