5 траўня 2024, Нядзеля, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: Ціск на Пуціна будзе расці, пакуль ён не зменіць курс

12
Барак Абама: Ціск на Пуціна будзе расці, пакуль ён не зменіць курс

Расея апынулася ў ізаляцыі на міжнароднай арэне.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама на сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых амерыканскі кампаній у сераду выказаў сумневы, што Уладзімір Пуцін зменіць свой курс без санкцый Захаду, і паабяцаў весці ціск на Маскву, паведаміла агенцтва AP.

На думку Барака Абамы, Уладзімір Пуцін спрабуе «імправізаваць» у «нацыяналістычнай і арыентаванай у мінулае» палітыцы. Гэты падыход «страшна палохае суседзяў» Расеі, але знаходзіць водгук унутры краіны, запэўніў ён. Сітуацыя наўрад ці зменіцца ў хуткім часе, паведаміў прэзідэнт ЗША прадстаўнікам амерыканскіх дзелавых колаў.

Прэзідэнт ЗША мяркуе, што санкцыі «моцна ўдарылі па эканоміцы Расеі», якая апынулася ізаляваная на міжнароднай арэне, піша Forbes. Ён заклікаў прадаўжаць ціск на Расею нават нягледзячы на тое, што санкцыі аказваюць негатыўны ўплыў на краіны ЕЗ.

Падыход Уладзіміра Пуціна да сітуацыі на Украіне наўрад ці зменіцца да таго часу, пакуль палітыкі ў Расеі не зразумеюць тыя страты, які наносяць санкцыі расейскай эканоміцы, паведаміў Барак Абама. «Таму мы працягнем нарошчваць наш ціск», - паабяцаў ён.

Абама таксама паведаміў аб «вельмі прадуктыўных стасунках», якія ў яго склаліся з Дзмітрыем Мядзведзевым у той час, калі ён займаў пасаду прэзідэнта Расеі. Нават нягледзячы на тое, што Уладзімір Пуцін валодаў тады ўсімі рычагамі ўлады, растлумачыў Барак Абама.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках