5 траўня 2024, Нядзеля, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: Вугоршчына здае суверэнітэт «фашысту Пуціну»

5
Джон Макейн: Вугоршчына здае суверэнітэт «фашысту Пуціну»

Вугорскі ўрад назваў непрымальнымі выказванні сенатара ЗША Джона Макейна што да стасункаў Будапешта і Масквы.

Павераны ў справах ЗША Андрэ Гудфрэнд выкліканы ў МЗС краіны. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на вугорскае выданне Politics.hu.

Гудфрэнда выклікалі ў сувязі з выказваннямі сенатара Джона Макейна падчас дэбатаў аб прызначэнні новага амбасадара ў Будапешце Колін Бэл.

У сваім выступе ў аўторак амерыканскі палітык адзначыў, што «Вугоршчына з'яўляецца важнай краінай, дзе адбываюцца дрэнныя рэчы». З ягоных слоў, прэм'ер Віктар Орбан пачынаючы з 2010 года цэнтралізаваў уладу.

Акрамя таго, ён настойваў, што «Вугоршчына з'яўляецца нацыяй на мяжы здачы суверэнітэту неафашысцкай дыктатуры, нацыяй, якая кладзецца ў ложак да Уладзіміра Пуціна».

У той жа час кіраўнік МЗС Вугоршчыны Петэр Сіярта адзначыў, што вугорцы ўжо далі адказ Макейну сваім галасаваннем на выбарах. Акрамя таго, з ягоных слоў венгерскі пасол у Вашынгтоне кантактаваў з супрацоўнікамі сенатара і выказаў ім свае заўвагі.

Раней ЗША забаранілі ўезд шэрагу вугорскіх чыноўнікаў, якія падазраюцца ў карупцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках