5 траўня 2024, Нядзеля, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскія ідэолагі забаранілі пікет у Дзень правоў чалавека

9
Салігорскія ідэолагі забаранілі пікет у Дзень правоў чалавека

Прадстаўнікам Беларускага Хельсінкскага Камітэта забаранілі правядзенне пікету, прымеркаванага да міжнароднага Дня правоў чалавека.

Сваю адмову намеснік старшыні ідэалагічнай працы Салігорскага райвыканкама Мікалай Маскевіч абгрунтаваў неадпаведнасцю абранага праваабаронцамі месца для правядзення масавага мерапрыемства пастанове Салігорскага райвыканкама ад 7 кастрычніка 2004 года «Аб мерах папярэджання надзвычайных здарэнняў пры правядзенні масавых мерапрыемстваў», паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Арганізатар пікету, прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка называе такую пастанову ўладаў абсалютна неправавой.

- Для нашых уладаў любы мірны сход грамадзян з'яўляецца надзвычайным здарэннем. Салігорскія чыноўнікі шмат гадоў кіруюцца прынцыпам - лепш забараніць, чым дазволіць. Але забараняць праваабарончы пікет да Дня правоў чалавека проста абсурдна. - Гаворыць праваабаронца. - Безумоўна, гэтую пастанову мы ўважаем незаконнай і парушаючай міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека, якія Рэспубліка Беларусь абавязалася выконваць.

Са слоў Леаніда Мархоткі, бліжэйшымі днямі мясцовым прадстаўніцтвам БХК будзе падрыхтаваная скарга ў суд на гэтую пастанову салігорскіх уладаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках