5 траўня 2024, Нядзеля, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея размясціла ў Крыме ракеты «Іскандэр»

17
Расея размясціла ў Крыме ракеты «Іскандэр»

Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны пацвердзіў, што Расея размясціла ў Крыме комплексы «Іскандэр».

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў прадстаўнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны генерал-маёр Аляксандр Размазнін, піша Лiга.нет.

«Тое, што на ўзбраенні Расейскай Федэрацыі знаходзіцца ракетны комплекс «Іскандэр»- гэта сапраўды так. І зайшоў дывізіён «Іскандэр» на тэрыторыю часова акупаванай АР Крым. Гэта аператыўна-тактычны комплекс, які ў свой час замяніў комплекс «Кропка». Там была адна ракета, а тут дзве. Далёкасць дзеяння гэтага комплексу - да 500 кіламетраў. Я скажу, што гэта адназначна вельмі дрэнна, бо кожны ракетны комплекс мае магчымасць несці на сваіх ракетах пэўныя ядзерныя зарады пэўнай магутнасці. Таму сама наяўнасць комплексу «Іскандэр» дае падставы меркаваць, што існуе пэўная пагроза», - сказаў Размазнін.

Размазнін дадаў, што артылерыйскія сістэмы пэўнага калібру таксама маюць магчымасць прымяняць ядзерныя зарады малой магутнасці. «Але «Іскандэр»- гэта ўжо той комплекс, які прынясе на сабе вялікай магутнасці ядзерны зарад. Акрамя ядзернага зарада, яны могуць выкарыстоўваць і касетныя зарады», - адзначыў ён.

«Наяўнасць на тэрыторыі акупаванага Крыму такога комплексу адназначна для нас з'яўляецца прычынай для разважанняў, як процідзейнічаць такому комплексу», - сказаў ён.

Нагадаем, у пачатку лістапада вайсковы экспэрт Дзмітрый Тымчук паведаміў, што ў памежнай паласе РФ насупраць Данецкай вобласці зафіксавана прыбыццё падраздзялення (6 пускавых установак) аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр». У РНБА гэтую інфармацыю пацвердзілі.

Ракетны комплекс «Іскандэр» - балістычная ракета вагой 3,8 тоны, забяспечаная цвёрдапаліўным рухавіком і валодае далёкасцю палёту ў межах ад 280 да 400 кіламетраў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках