5 траўня 2024, Нядзеля, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адчыненая з помпай лякарня ў Віцебску стаіць паўпустая

16

Адчынены ў пачатку лістапада тэрапеўтычны корпус Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі да гэтага часу стаіць паўпусты.

Пра гэта распавёў у сваім відэазвароце доктар Ігар Пасноў, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

З ягоных слоў, толькі на днях у рэканструяваным корпусе хворых прыняло тэрапеўтычнае аддзяленне, а неўралагічнае аддзяленне з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі, аддзяленне отарыналарынгалогіі (кожнае на 50 ложкаў) і аддзяленне рэанімацыі працягваюць пуставаць.

Крыніца ў лякарні паведаміла, што, сапраўды, размяшчэнне хворых у некаторых аддзяленнях гэтага корпуса пакуль не мае сэнсу, бо там працягваецца ўстаноўка абсталявання. Акрамя таго, у будынку назіраюцца праблемы з электраправодкай, і яе часткова мяняюць.

Кошт будаўніча-мантажных работ, тэхналагічнага і медыцынскага абсталявання тэрапеўтычнага корпуса Віцебскай гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі склаў больш за 31 мільярд рублёў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках