5 траўня 2024, Нядзеля, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч: Хоць дзесьці я апярэдзіў Марадону. Значыць, чагосьці варты

15
Аляксандр Хацкевіч: Хоць дзесьці я апярэдзіў Марадону. Значыць, чагосьці варты

Новы галоўны трэнер зборнай Беларусі ў футболе пракаментаваў сваё прызначэнне.

Аляксандр Хацкевіч, прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі, з доляй жарту адрэагаваў на словы журналістаў пра тое, што калі адкінуць усе дапушчэнні, у барацьбе за пасаду настаўніка зборнай краіны Хацкевіч апярэдзіў самага Марадону, піша «Прессбол».

- Калі адкінуць усе дапушчэнні, можна сказаць, што вам аддалі перавагу перад Марадонай…

- Хоць дзесьці яго апярэдзіў. Значыць, чагосьці варты.

- Што адкажаце тым, хто мяркуе, што ў вас недастаткова досведу?

- Маладым у нас дарога, старым у нас пашана. Досвед? Сем гадоў працую, толькі адзін год, як памочнік. Шэсць гадоў - галоўным. Ды і я з шасці гадоў у футболе, у мяне былі добрыя настаўнікі. Я бачыў, як працавалі Блахін, Сёмін. Гэта не ўлічваючы Лабаноўскага і Малафеева.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках