5 траўня 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Улады Беларусі пашыраюць кантроль за інтэрнэтам

2
Freedom House: Улады Беларусі пашыраюць кантроль за інтэрнэтам

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House прадставіла даклад аб свабодзе інтэрнэту за 2014.

Даклад апублікаваны на сайце арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

Як і ў мінулым годзе, Беларусь зноў прылічаная да групы краін з несвабодным доступам да інтэрнэту. У дакладзе адзначаецца, што індэкс свабоды інтэрнэту ў Беларусі ў гэтым годзе складае 62 балы (у 2013 годзе гэты паказчык складаў 69 балаў).

Аўтары дакладу канстатуюць, што за апошні год беларускія ўлады зрабілі крокі для пашырэння кантролю над сферай інтэрнэту напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2015 годзе. Адзначаецца, што ўлады працягваюць выкарыстоўваць чорны спіс інтэрнэт-сайтаў, доступ да якіх павінен быць заблакаваны ў дзяржаўных арганізацыях і ўстановах.

Паводле метадалогіі Freedom House, краіны, якія набралі ад 0 да 30 балаў, маюць свабодны інтэрнэт, ад 31 да 60 балаў - часткова свабодны, вышэй за 61 бал - несвабодны. Усяго ў рэйтынгу аналізуецца сітуацыя ў 65 краінах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках