5 траўня 2024, Нядзеля, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступствы бою ў Грозным: фота з цэнтра горада

33

Падчас страляніны ў Грозным загінулі не менш за 20 чалавек.

Яшчэ да 200 баевікоў могуць быць размешчаныя ў горадзе, піша «Карэспандэнт».

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў аб завяршэнні контртэрарыстычнай аперацыі - баі ў Грозным спыніліся, выбухаў і стрэлаў не чуваць. У цэнтры Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта РФ паведамляюць, што, акрамя загінулых, 28 расейскіх сілавікоў былі параненыя.

Паводле інфармацыі відавочцы - журналіста Мілана Мазаева, у Грозным таксама могуць знаходзіцца ад ста да двухсот баевікоў, якія размясціліся ў цэнтры горада.

Нагадаем, у ноч 4 снежня, група баевікоў захапіла Дом друку ў Грозным. У сувязі з гэтым у Грозным увялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Пазней стала вядома, што ўсе баевікі ў Доме друку знішчаныя. Затым Кадыраў паведаміў: у школе №20 у цэнтры горада схавалася яшчэ адна група баевікоў. Сілавікі іх заблакавалі.

Фота: AP
Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках