5 траўня 2024, Нядзеля, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крымнашызм» і вайна: у Расеі ацанілі пасланне Пуціна

21
«Крымнашызм» і вайна: у Расеі ацанілі пасланне Пуціна

Расея застаецца ва ўмовах ваеннага часу і не адмаўляецца ад ідэалогіі «Крымнашызма».

Пра гэта напісала расейскі палітолаг Лілія Шаўцова ў сваім «Фэйсбуку», каментуючы зварот прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуцін да Федэральнага сходу. Падаем цалкам яе меркаванне:

«Што сказаць, калі сказаць няма чаго? Прэзідэнт Пуцін пацвердзіў, што:

- «Крымнашызм» застанецца расейскай дзяржаўнай ідэалогіяй;

- Што Расея застаецца ў ваенным часе, і ён можа кіраваць толькі, як ваенны прэзідэнт;

- Што Расея адкажа на спробы Захаду «стрымаць» расейскія «магчымасці».

Што тычыцца пошукаў кампрамісу і дыялогу з Захадам, то, відаць, Крэмль будзе гатовы на іх, але толькі ў кулуарным парадку, які б не парушыў фармат «Ваеннага часу». І Крэмль не можа гарантаваць выкананне ўмоў кампрамісаў - бо час ўзаемнага стрымлівання!! Гульня пачалася іншая!

А што тычыцца расейскага грамадства.... Няўжо прэзідэнт сказаў што-небудзь новае? Словам, «цемнікі» для прапаганды пацверджаныя! І пацвярджэнне таго, што вокны закрытыя, атрыманае», - напісала яна.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках