5 траўня 2024, Нядзеля, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чэмпіянаце Беларусі ў футболе зробяць больш жорсткім ліміт на легіянераў

2
У чэмпіянаце Беларусі ў футболе зробяць больш жорсткім ліміт на легіянераў

У наступным сезоне ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў футболе будзе больш жорсткім ліміт на легіянераў.

4 снежня на пасяджэнні выканкама Беларускай федэрацыі футбола абмяркоўваўся праект рэгламенту нацыянальнага чэмпіянату на 2015 год. Адно з новаўвядзенняў тычыцца скарачэння колькасці легіянераў, якія змогуць знаходзіцца адначасова на поле ў складзе адной каманды, піша БелаПАН.

Зараз ліміт складае пяць гульцоў, прапануецца знізіць яго да чатырох. Аднак замежныя гульцы, якія згулялі ў 50% матчаў за сваю нацыянальную зборную на працягу каляндарнага года, які папярэднічаў моманту падпісання кантракту, легіянерамі лічыцца не будуць.

Чальцы выканкама падтрымалі гэтыя змены ў рэгламенце. Мяркуецца, што дакумент будзе зацверджаны ў пачатку наступнага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках