5 траўня 2024, Нядзеля, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль: «Гроднарыба» прадае няякасныя расейскія кансервы

20
Дзяржкантроль: «Гроднарыба» прадае няякасныя расейскія кансервы

Праверка выявіла на складах ААТ «Гроднарыба» рыбу і рыбную прадукцыю са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

За два гады прадпрыемства ААТ «Гроднарыба» з паспяховага ператварылася ў аўтсайдэра. У 2014-м прадпрыемства прадавала няякасныя кансервы, сарвала будаўніцтва рыбнага цэха і «зарабіла» рэкордныя страты, заявілі ў Дзяржкантролі, піша «Вячэрні Гародня».

2014 год кампанія заканчвае з вялікімі стратамі праз неэфектыўную працу. Так, у гэтым годзе праверка выявіла партыю няякасных рыбных кансерваў расейскай вытворчасці на суму 4,5 млн. рублёў, якія не адпавядалі патрабаванням ДАСТ.

Таксама з 2012 года да гэтага часу тут не пачалі будаваць новы цэх перапрацоўкі акіянічнай рыбы магутнасцю 2,5 тыс. тон у год, чым паставілі на мяжу зрыву выкананне Дзяржпраграмы развіцця рыбагаспадарчай дзейнасці на 2011-2015 гады. Фінансаваць праграму павінен быў доўгатэрміновы крэдыт ААТ «Белаграпрамбанка» на суму 43,68 млрд. рублёў. Аднак да гэтага часу няма нават праектна-каштарыснай дакументацыі праекта.

Акрамя таго, на страты прадпрыемства «ляжа» пратэрмінаваная ў 2013 годзе рыба на суму 198 млн. рублёў, якую перадалі на перапрацоўку толькі ў гэтым годзе. Праверка выявіла на складах рыбу і рыбную прадукцыю на суму 449,8 млн. рублёў, якую нельга было прадаць нават па закупачнай цане з прычыны заканчэння тэрмінаў прыдатнасці.

***

За студзень-жнівень 2014 г. ААТ «Гроднарыба» атрымала страту ў 822,6 млн. рублёў. За 2013 страта склала 241,8 млн рублёў. Апошні паспяховы год быў 2012 - прадпрыемства спрацавала з прыбыткам у 2,8 млрд. рублёў. З іх 34,2% прыбытак забяспечыў цэх перапрацоўкі - 924,6 млн. рублёў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках