5 траўня 2024, Нядзеля, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Балгарыі: Санкцыі супраць Расеі павінныя быць прадоўжаныя

9
Прэм'ер Балгарыі: Санкцыі супраць Расеі павінныя быць прадоўжаныя

Прэм'ер Балгарыі Бойка Барысаў падтрымлівае падаўжэнне санкцый у дачыненні да Расеі.

Балгарыя вельмі пакутуе ад санкцый у дачыненні да РФ, але ўсё роўна іх падтрымлівае, паколькі з'яўляецца членам Еўразвяза і НАТА і лічыць, што меры павінныя быць прадоўжаныя. Пра гэта заявіў прэм'ер Балгарыі Бойка Барысаў на прэс-канферэнцыі ў Бруселі, паведамляе балгарскае выданне "Бліц", паведамляе Европравда.

"Балгарыя сур'ёзна пакутуе ад санкцый. Але, будучы сябрам ЕЗ і НАТА, мы падтрымліваем гэтыя санкцыі. Балгарыя будзе падтрымліваць і кантраляваць гэтыя меры і ў 2015 годзе", - сказаў Бойка Барысаў.

У прыватнасці, паводле ягоных слоў, ад санкцый пакутуюць сфера турызму і знешні гандаль Балгарыі. На ягоную думку, абмежавальныя меры ў дачыненні да РФ павінныя быць прадоўжаныя.

"Мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час яны будуць прадоўжаныя. Расея павінная выконваць патрабаванні і палажэнні ЕЗ", - дадаў ён.

Разам з тым, Барысаў выказаў надзею, што разрыў паміж Крамлём і Бруселем атрымаецца пераадолець.

Нагадаем, Бойка Барысаў узначаліў урад Балгарыі 7 лістапада, у выніку дамоўленасцей праеўрапейскай кааліцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках