2 траўня 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук пераабраны кіраўніком БКДП

7
Аляксандр Ярашук пераабраны кіраўніком БКДП

Аляксандр Ярашук пераабраны на чацвёрты тэрмін старшынём Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Галасаванне адбылося на IX справаздачна-выбарным з'ездзе БКДП, які праходзіць 5 снежня ў Менску. Згодна са статутам БКДП, галасаванне было тайным. За Аляксандра Ярашука з 94 дэлегатаў прагаласавалі 54, супраць - 40, паведамляе БелаПАН.

Выбары кіраўніка прафсаюзнага кангрэса праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове. Аляксандр Ярашук узначальвае кангрэс з лістапада 2002 года.

Створаны ў 1993 годзе, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў з'яўляецца адным з двух найбуйнейшых у Беларусі прафсаюзных цэнтраў. Як адзначаюць у БКДП, сёння гэта «адзіны ў Беларусі прафцэнтр, які адстойвае прынцыпы незалежнага прафсаюзнага руху, ідэалы свабоды і дэмакратыі ў краіне». У склад кангрэса ўваходзяць чатыры арганізацыі - Беларускі незалежны прафсаюз, Свабодны прафсаюз металістаў, Свабодны прафсаюз Беларускі і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Яго агульная колькасць дасягае парадку 10 тысяч чалавек.

Аляксандр Ярашук нарадзіўся 16 лістапада 1951 у вёсцы Унучкі Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці. У 1974 годзе скончыў Курскі сельскагаспадарчы інстытут (Расея) па спецыяльнасці «вучоны аграном», у 1990 годзе - Менскую вышэйшую партыйную школу па спецыяльнасцях «палітолаг», «сацыёлаг».

У 1974-1975 гадах працаваў аграномам у саўгасе імя Дзімітрава (Берасцейская вобласць), пасля служыў у войску. З 1976 да 1991 гады займаў розныя пасады ў гаспадарках Берасцейскай вобласці, у 1991 годзе таксама быў прызначаны загадчыкам аддзела аграрнай палітыкі ЦК КПБ.

У якасці намесніка начальніка глаўка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ярашук працаваў з 1991 да 1996 год. У 1996-1998 гадах быў першым намеснікам старшыні Менскага аблвыканкама, а да 1999 года - старшынём Менскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў.

У 1999 годзе таксама ўзначаліў рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, які ўваходзіць у склад ФПБ.

Браў удзел у прэзідэнцкай кампаніі 2001 года, але не быў зарэгістраваны кандыдатам, бо не набраў дастатковай колькасці подпісаў выбаршчыкаў.

У чэрвені 2011 года быў абраны чальцом Адміністрацыйнага савета Міжнароднай арганізацыі працы, а ў траўні 2014-га - віцэ-прэзідэнтам і чальцом Генеральнага савета Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках