2 траўня 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знясуць мільён квадратных метраў прыватнага сектара

25
У Менску знясуць мільён квадратных метраў прыватнага сектара

Каля 1 млн кв.м тэрыторый сядзібнай жылой забудовы плануецца знесці ў Менску да 2030 года.

Пра гэта паведаміў галоўны архітэктар унітарнага прадпрыемства "Менскграда" Аляксандр Акенцьеў, паведамляе БелТА.

«Жыллёвае будаўніцтва ў Менску будзе весціся і на тэрыторыях сядзібнай забудовы, якія рэканструююцца. Развіццё гарадской тэрыторыі запатрабуе зносу прыкладна 1 млн кв.м сядзібнай жылой забудовы да 2030 года», - сказаў Аляксандр Акенцьеў.

Тэрытарыяльныя рэзервы сталіцы сканцэнтраваныя ва ўсходняй частцы горада - мікрараёне Зялёны Бор. Побач з ім у наступным годзе плануецца пачаць забудову раёна Нотынгем, дзе ўзвядуць каля 1,2 млн кв.м жылля. Буйныя жылыя раёны будуць сфарміраваныя на тэрыторыях ААТ «Менская птушкафабрыка імя. Н.К.Крупскай» і аэрапорта Менск-1, якія падлягаюць вынасу. Акрамя таго, новыя дамы вырастуць у мікрараёнах Лябяжы, Каменная Горка і Лошыца.

Да 2017 года аб'ём будаўніцтва жылля ў Менску плануецца скараціць амаль у два разы. Так, калі ў 2014 годзе ў сталіцы павінна быць пабудавана 1 млн кв.м жылля, то ў 2015-м паказчык складзе ўжо 900 тыс. кв.м, а ў 2016 і 2017 гадах паменшыцца адпаведна да 750 тыс. кв.м і 600 тыс. кв.м.

Развіваць жыллёвае будаўніцтва плануецца ў гарадах-спадарожніках Менска. Да іх адносяцца Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы, Фаніпаль. Першым з гарадоў пачнуць асвойваць Рудзенск. Тут добрыя ўмовы для работы прамысловасці, паколькі ёсць ЦЭЦ, запасы вады, чыгунка. Насельніцтва ў горадзе прапануецца павялічыць з 11 тыс. да 111 тыс., а аб'ёмы жылля - з 157 тыс. да 3,2 млн кв.м.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках