6 траўня 2024, панядзелак, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты ў Вінніцы штурмавалі абласную раду

38

У выніку супрацьстаяння параненыя два чалавекі.

Сёння, 6 снежня, перад пачаткам сесіі Вінніцкай абласной рады, якая ў трэці раз збірае старшыня абласной рады Сяргей Світка, пачаўся штурм абласной рады актывістамі, піша "Лiга.нет".

Рух транспарту па вуліцы Саборнай быў перакрыты. Дэманстранты выкрыквалі: "Міліцыя з бандытамі". Таксама яны кідалі дымавыя шашкі, паведамляе мясцовы сайт Vinnitsa.info.

Стала вядома, што параненыя два чалавекі - міліцыянт і актывіст. Міліцыянту разбілі галаву гумавай дубінкай. Пацярпелых забрала хуткая дапамога.

Частка дэпутатаў пакінула сесійную залу Вінніцкай абласной рады. Памяшканне задымленае. Таксама ў будынку аблрады - дымавыя шашкі. Разбітае шкло на ўваходных дзвярах Вінніцкай АДА. Старшыня абласной рады Сяргей Світка выйшаў з сесійнай залы.

Праз цэнтральны ўваход у Вінніцкую аблдзяржадміністрацыю занеслі два смеццевыя бакі - кажуць, што для люстрацыі. Раней старшыня Вінніцкай абласной рады Сяргей Світка падпісаў распараджэнне аб правядзенні пленарнага пасяджэння пазачарговай сесіі 6 снежня.

На парадак дня было вынесена 15 пытанняў, сярод якіх "Аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў старшыні Вінніцкай абласной рады".

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках