6 траўня 2024, панядзелак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Бушмены - самы старажытны народ Зямлі

10
Навукоўцы: Бушмены - самы старажытны народ Зямлі

Невялікая група паляўнічых-збіральнікаў, якія цяпер жывуць на поўдні Афрыкі, уяўляла сабой вялікую частку чалавецтва на працягу 150 тысяч гадоў.

Толькі 22 тысячы гадоў таму іншыя афрыканскія народнасці, а таксама продкі сучасных еўрапейцаў і азіятаў, выйшлі наперад. Аб сваіх высновах навукоўцы распавялі на старонках часопіса Nature Communications, коратка пра іх паведамляецца ў прэс-рэлізе Універсітэта штата Пенсільванія, піша Lenta.ru.

Даследчыкі параўналі геномы бушменаў з пяці плямёнаў, якія жывуць на тэрыторыі Намібіі, з 1462 геномамі прадстаўнікоў 48 народаў планеты. Усяго было вывучана 420 тысяч генных варыянтаў.

У выніку статус бушменаў як самога старажытнага народа Зямлі пацвердзіўся. На генетычным узроўні яны адрозніваюцца ад усіх астатніх народнасцей. Прыток новых генаў да бушменаў нават у апошнія тысячагоддзі быў вельмі абмежаваным: навукоўцы звязалі гэты факт з традыцыямі народа, дзе бяруць жонак толькі ў блізкіх да іх плямёнаў (жанчыны, якія выходзяць замуж за чужынцаў, з'язджаюць жыць са сваякамі мужа).

Выяўленне двух бяспрымесных геномаў у пажылых людзей з племя жуц’оан (частка групы к’хунг) і параўнанне з прадстаўнікамі іншых папуляцый дазволіла навукоўцам зрабіць шэраг важных гістарычных высноў. Па-першае, на працягу амаль усёй гісторыі чалавецтва продкаў бушменаў было больш, чым астатніх Homo sapiens. Высветлілася таксама, што ўсё чалавецтва, за выключэннем продкаў бушменаў, перажыло дэмаграфічны крызіс у прамежку 120-30 тысяч гадоў таму.

Навукоўцы лічаць, што, хутчэй за ўсё, скарачэнне колькасці насельніцтва было звязана з кліматам: наступ леднікоў у Еўразіі прывёў да засушлівасці на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі. Аднак на поўдні кантынента захаваўся мяккі, вільготны клімат, які стрымаў папуляцыю бушменаў на высокім узроўні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках