6 траўня 2024, панядзелак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада РФ у Нігерыі: Самалёт наш, груз – не

20
Амбасада РФ у Нігерыі: Самалёт наш, груз – не

Расейскае пасольства ў Нігерыі прызнала, што самалёт, затрыманы ў аэрапорце нігерыйскага горада Кано, належыць Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі, апублікаваным у твітэры, піша РБК.

«Расейскі самалёт, што знаходзіцца ў горадзе Кано, зафрахтаваны французскай міратворчай місіяй у Чадзе, перавозіў маёмасць, што ёй належыць» - гаворыцца ў паведамленні.

Раней установа апублікавала заяву, у якой адмаўляла прыналежнасць паветранага судна расейскаму боку: «Паводле інфармацыі амбасады, затрыманы ў Кано самалёт, як мяркуецца, з вайсковым грузам на борце, не з'яўляецца расейскім».

Аб затрыманні самалёта ў Кано стала вядома 6 снежня. Пра тое, што самалёт належыць Расеі, паведамляла агенцтва Reuters. Паводле звесткак агенцтва, самалёт з франкамоўным экіпажам ехаў з Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі ў Чад.

На борце самалёта былі выяўленыя два гелікоптэры, браніраваны джып і скрыні, як мяркуецца, з вайсковым рыштункам. Пасадка ў Кано была вымушанай: аэрапорт у сталіцы Чада, горадзе Нджамене, быў зачынены.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках