1 траўня 2024, Серада, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трэцяй лініі метро ў Менску з’явяцца вагоны, як у Берліне

16

Першы цягнік новага тыпу даставяць у Беларусь ужо ў наступным годзе.

У апошнім выпуску газеты «Транспартнікі сталіцы» апублікаваны артыкул журналісткі Кацярыны Старавойтавай пра візіт начальніка КУП «Менскі метрапалітэн» Расціслава Юрэні і намесніка начальніка службы рухомага складу Васіля Дэндэбера ў Нямеччыну і Швейцарыю на заводы Stadler. У матэрыяле анансуецца, якія вагоны будуць хадзіць па трэцяй лініі менскага метро, піша CityDog.

Такім чынам, самае галоўнае - у Менскім метрапалітэне па новай лініі будуць хадзіць цягнікі Stadler, вельмі падобныя на тыя, што замовіла для сябе берлінскае метро. Як атрымалася даведацца CityDog.by, гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра цягнікі мадэлі IK, прататыпы якіх будуць выпрабоўваць на лініях U1-U4 ужо ў 2015 годзе.

Аднак менскія вагоны будуць адрознівацца ад берлінскіх: напрыклад, новым тыпам каляскі - адной з асноўных частак механічнага абсталявання рухомай часткі (як вядома, у Беларусі больш шырокая чыгуначная каляіна, чым у Еўропе). Другое відавочнае адрозненне - колер вагонаў: у нас яны будуць не жоўтыя, як у берлінцаў, а светла-бірузовыя.

Што новага будзе ў начынні новых цягнікоў трэцяй лініі:

- Светлавая і гукавая сігналізацыя ў вагоне: «Дзякуючы гэтаму пасажыры будуць загадзя праінфармаваныя пра закрыццё дзвярэй», - піша «Транспартнікі сталіцы»;

- Цягнік будзе ўяўляць сабой адно цэлае - пяць вагонаў, злучаных скразным праходам: «Гэта павялічыць прапускную здольнасць цягніка і дазволіць раўнамерна размяркоўвацца пасажырам у салоне»;

- У кожным вагоне з'явяцца камеры відэаназірання, выявы з якіх будуць выводзіцца на манітор у кабіне машыніста;

- Плануецца ўсталяваць кнопкі для самастойнага адкрыцця салонных дзвярэй пасажырамі пасля прыпынку цягніка: «У вячэрні час пасажырапаток у метро не такі вялікі, як удзень. А значыць, няма сэнсу марна адчыняць усе дзверы запар, дарма зношваць механізмы і расходаваць электраэнэргію»;

- Скураная ашалёўка сядзенняў саступіць месца габеленам;

- Двайныя шклопакеты панізяць узровень шуму ў вагоне;

- У вагонах будуць кандыцыянеры;

- Кузаў вагона, усталяваны на пнеўматычную падвеску, зробіць рух і тармажэнне цягніка плыўнымі.

Першы такі цягнік плануецца сабраць у Буснангу. Сабраны цягнік даставяць на спецыяльных аўтамабільных платформах у Менск, і ўжо ў канцы 2015 - пачатку 2016 ён паступіць у доследную эксплуатацыю. Каля паўгода яго будуць выпрабоўваць. І ўжо затым закупяць цягнікі для трэцяй лініі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках