1 траўня 2024, Серада, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Румас павінен ср*ку падняць і шукаць сродкі!»

13
«Румас павінен ср*ку падняць і шукаць сродкі!»

Вядомы брамнік Іван Жэкю раскрытыкаваў старшыню беларускай футбольнай федэрацыі Сяргея Румаса.

Брамнік Іван Жэкю, які выступаў у васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя за менскае «Дынама», выказаўся на адрас старшыні беларускай футбольнай федэрацыі і ягонага першага намесніка.

- Сяргей Румас - цудоўны чалавек, добры фінансіст, віцэ-прэм'ер і гэтак далей. Але ў футболе - ніхто, - заявіў Жэкю у гутарцы з by.tribuna.com. - Нельга ж так. Тое ж тычыцца і Сафар'яна. Пры ўсёй маёй павазе да яго чалавек не ведае ўсёй спецыфікі, ня варыўся ў гэтым саку. Трэба ўсё разбурыць дашчэнту і будаваць нармальную светлую арганізацыю...

Ва Украіне вайна, але менш за 20 тысяч на стадыёнах не збіраецца. А тут усё ціха, усё нармальна, і мы змагаемся за 300 чалавек!... Я надоечы прыехаў з Украіны з матчу ветэранаў «Чарнаморца» і «Шахцёра». Гулялі ў Адэсе на прыгажуне-стадыёне. Выходзіш - сківіца адвісае.

А ў нас - адзіны стадыён на ўсю краіну. Гэта цырк! У Менску няма стадыёна. Лукашэнка не хоча яго будаваць? Не хоча старшыня федэрацыі! Ён павінен сраку падняць і шукаць сродкі! «Барысаў-Арэну» ўсёй вобласцю будавалі, а нацыянальны не можаце пабудаваць. Гэта прыніжэнне!

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках