1 траўня 2024, Серада, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новым кабінеце Лукашэнка вялікі тэлевізар і iMac

58

Беларускія тэлеканалы паказалі кабінет дыктатара ў ягонай новай рэзідэнцыі.

Інтэр'ер памяшкання вельмі падобны на той, што быў у будынку на Карла Маркса, 38, дзе Аляксандр Лукашэнка прапрацаваў 19 гадоў. На падлозе, напрыклад, стаіць велізарны глобус. Яго і раней можна было нярэдка заўважыць за спіной кіраўніка, калі ён праводзіў рабочыя сустрэчы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Падлога ў кабінеце засцеленая дываном. Відавочна, што пакой вялікі, у ім як мінімум тры люстры. На стале ўсе сціпла: набор для канцтавараў, папера для запісаў з калантытулам «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь», ручкі, маркеры. Стаіць кампутар - 21-цалевы Apple з бездротавай клавіятурай, такі каштуе блізу 2 тысяч даляраў. Ля сцяны - вялікі тэлевізар - з дыяганаллю прыкладна 60 цаляў.

Дарэчы, падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і міністаркі працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай камеры беларускіх тэлеканалаў заснялі рамачкі, якія стаяць на стале. Гэта фота сем'яў старэйшых сыноў - Віктара і Дзмітрыя. Дарэчы, фатаграфіі не самыя свежыя. У мінулым годзе ў сям'і Віктара і Ліліі Лукашэнкаў нарадзілася чацвёртае дзіця - Яраслаў (а на фота дзяцей трое). А сёлета ў Дзмітрыя і ягонай жонкі Ганны нарадзілася трэцяя дачка Аляксандра (на фота дзве старэйшыя дачкі). Побач партрэт Лукашэнкі з малодшым сынам Мікалаем.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках