1 траўня 2024, Серада, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ знайшоў альтэрнатыву «Паўднёваму патоку»

14
ЕЗ знайшоў альтэрнатыву «Паўднёваму патоку»

Праект «Паўднёвага газавага калідора» становіцца для ЕЗ адным з прыярытэтаў пасля адмовы Расеі ад будаўніцтва «Паўднёвага патоку».

Пра гэта, як паведамляе ТАСС, заявіў паводле вынікаў пасяджэння Рады ЕЗ на ўзроўні міністраў энергетыкі еўракамісар спраў Энергетычнага саюза Мараш Шэфчовіч.

Ён таксама адзначыў, што першы газ праз «Паўднёвы газавы калідор» з Каспійскага рэгіёну ў Еўропе разлічваюць атрымаць да 2019 года.

Еўракамісар паведаміў, што міністры разгледзелі «магчымасці спрашчэння палітычных і бюракратычных праблем пры рэалізацыі гэтага еўрапейскага энергетычнага праекта», а таксама аказання садзейнічання ў вырашэнні гэтых праблем паміж ягонымі ўдзельнікамі за межамі Еўразвяза.

Ва ўсякім выпадку, са слоў еўракамісара, ЕЗ ужо атрымаў запэўніванні Азербайджана і Турцыі ў прыхільнасці рэалізацыі праектаў у рамках «Паўднёвага калідора».

«Паўднёвы газавы калідор» - гэта еўрапейская канцэпцыя дастаўкі газу, заснаваная на сістэме лакальных газаправодаў, якія павінныя забяспечыць газавыя пастаўкі ў краіны ЕЗ з рэгіёну Каспійскага мора ў абыход Расеі. Гэты праект быў запушчаны ў 2009 годзе. Ён уключае серыю праектаў газаправодаў, у тым ліку сумніўны з пункту гледжання перспектыў рэалізацыі «Белы паток» (Грузія - Украіна - ЕЗ), Трансадрыятычны газаправод, а таксама фактычна правалены праект «Набука». Важным элементам функцыянавання «Паўднёвага газавага калідора» павінны стаць Транскаспійскі газаправод.

Сярод партнёраў ЕЗ па «Паўднёвым газавым калідоры» сёння называюць Азербайджан, Туркменістан, Грузію, Казахстан, Турцыю, Ірак, Егіпет, а таксама патэнцыйна Іран і Узбекістан. Геапалітычныя праблемы застаюцца адной з сур'ёзных перашкод для інвестыцыйнай прывабнасці ўсёй гэтай сістэмы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках