30 красавiка 2024, aўторак, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чатыры кольцы» Алімпіяды сталі брэндам

43

Кольца, якое не раскрылася падчас адкрыцця Алімпіяды, ужо спарадзіла нямала жартаў, але гэта былі толькі кветачкі.

Кур'ёз ператварыўся ў сімвал расейскіх Гульняў і нават брэнд - яго прапануюць выкарыстоўваць у рэкламе і ўжо прадаюць, як таварны знак, піша «Обозреватель».

 

Не дзіва, што першымі на сочынскую неспадзяванку адрэагавалі вытворцы спартыўнага адзення. Амерыканцы і кітайцы ўжо на ўсю моц штампуюць футболкі, бейсболкі і талстоўкі з выявай чатырох алімпійскіх кольцаў. Самае смешнае, што МАК не зможа прычапіцца да вытворцаў - на ліцэнзаваныя пяць кольцаў тыя ня нават не замахваюцца.

На афіцыйным сайце краснадарскага сушы-бара «Асарці» - ні слова аб гэтай рэкламе. Але па сетцы малюнак разышоўся так, што пра яго напісалі нават амерыканскія СМІ.

Навасібірская піцэрыя Sinizza таксама імгненна сцяміла, як скарыстацца кур'ёзам. Акцыя «Заўзей за нашых» - замові чатыры сярэдніх піцы, і атрымай маленькую ў падарунак - вырачаная на поспех. Хоць заўзятыя патрыёты могуць і абурыцца.

Рэклама аўтамабіляў Audi, на лагатыпе якіх, як вядома, красуюцца чатыры кольцы, парвала сетку. Але цудоўны ход пад лозунгам «Калі чатыры кольцы - усё, што табе трэба» на справе апынуўся нечай выдумкай. Прадстаўнікам нямецкага аўтаканцэрна прыйшлося нават афіцыйна аспрэчваць дачыненне да віруса. Хоць неафіцыйна яны напэўна задаволеныя такой, яшчэ і бясплатнай рэкламай. Audi магла б прапанаваць аўтару шэдэўра працу. Або, як мінімум, падарылі б машыну.

Таксама фэйк, але з сэнсам. Заўзятары ўбачылі ў нераскрыўшымся кольцы лагатып аднаго з сусветных нафтагазавых гігантаў British Petrolium, які, што цікава, цесна звязаны з «Раснафтай». Увогуле, на Цэрымоніі быў не кур'ёз, а рэкламная акцыя, проста не ўсе зразумелі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках