30 красавiка 2024, aўторак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павіншаваў Раўхані

13
Лукашэнка павіншаваў Раўхані

Беларускі кіраўнік разлічвае на вывад беларуска-іранскіх адносінаў на якасна новы ўзровень.

Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані з 35 гадавінай Ісламскай Рэвалюцыі. Пра гэта ў прэс-службе кіраўніка.

«Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі, а таксама дзякуючы даверу і дружалюбным адносінам удасца павысіць двухбаковае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень, які будзе адказваць патэнцыялу дзвюх краін», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, беларускія чыноўнікі неаднаразова наведвалі Іран, супраць кіраўніцтва якога дзейнічалі санкцыі ЕЗ і ЗША. Эксперты мяркуюць, што гаворка на падобных перамовах магла ісці і аб пастаўках зброі з Менска ў Тэгеран.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках