30 красавiка 2024, aўторак, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: У Стамбуле ўмовы проста супер

6
Аляксандр Глеб: У Стамбуле ўмовы проста супер

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, які выступае за турэцкі «Каньяспар», прызнаўся, што яму яшчэ многа трэба будзе даведацца аб Турцыі.

«У Стамбуле я пакуль гуляю часцей, чым у Коньі. Ужо два разы выступаў там. Прыгожы горад! Мне спадабаўся стадыён - сімпатычны, на горцы. Выдатнае поле, умовы - супер! Праўда, здзівілі паўпарожнія трыбуны ў матчы супраць «Касымпашы». Ну, гэта Стамбул - горад, дзе выступаюць «Фенербахчэ», «Бешыкташ», «Галатасарай». Кажаце, арэна «Касымпашы» названая ў гонар прэм'ера Турцыі Эрдагана? Не ведаў... Мне тут яшчэ шмат чаго не вядома», - адзначыў ён у каментары «Прессболу».

Нагадаем, у студзені беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з турэцкім клубам «Каньяспар». У чэмпіянаце Турцыі «Каньяспар» размяшчаецца на 13-м месцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках