17 траўня 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глеб: Спадзяюся дэбютаваць за «Каньяспор» у матчы з «Фенербахчэ»

8
Глеб: Спадзяюся дэбютаваць за «Каньяспор» у матчы з «Фенербахчэ»

Дэбют беларускага паўабаронцы ў турэцкім «Каньяспоры» можа адбыцца 25 студзеня.

Паўабаронца турэцкага «Каньяспора» і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб у інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола» распавёў, што дэбютны матч за новы клуб можа адбыцца ўжо 25 студзеня. У гасцях «Каньяспор» згуляе з грозным «Фенербахчэ», які «зялёна-белыя» нечакана абыгралі ў першым крузе 3:2.

- На якой пазіцыі мае намер выкарыстоўваць вас коуч?

- «Пад форвардамі». Спадзяюся, што дэбютую за «Каньяспар» у першым жа матчы другога круга - 25 студзеня ў гасцях супраць «Фенербахчэ». Але да гэтага трэба добра папрацаваць, набраць форму.

Нагадаем, Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з турэцкім клубам на паўгода з магчымым працягам яшчэ на год па ўзаемнай згодзе бакоў.

Фота: konyaspor.org.tr

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках