30 красавiка 2024, aўторак, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

200-гадовае крэсла Напалеона не вытрымала вагу музейнага ахоўніка

3
200-гадовае крэсла Напалеона не вытрымала вагу музейнага ахоўніка

Ахоўнік французскага музея вырашыў у прамым сэнсе слова дакрануцца да гісторыі сваёй краіны.

Аднак гэтая яго спроба скончылася сумна для аднаго з экспанатаў.

Работнік музея сеў у паходнае складное крэсла Напалеона Банапарта і зламаў яго, перадаюць «Вести».

Крэсла, зробленае з дрэва і скуры, верагодна, нядрэнна спраўлялася з вагой «маленькага капрала» (пад гэтай мянушкай быў вядомы Напалеон), але не вытрымала музейнага ахоўніка.

Інцыдэнт адбыўся ў музеі ў карсіканскім горадзе Аяча. Мабыць, у ахоўніка прачнуўся нейкі «ўнутраны імператар», які пажадаў пасядзець у імператарскім крэсле. Інакш чым можна растлумачыць той факт, што мужчына парушыў унутраныя правілы музея, якія забараняюць дакранацца да экспанатаў? Як толькі ён сеў у крэсла, скураное сядзенне трэснула.

Як паведамляе французскае выданне The Local, 200-гадовы прадмет мэблі карсіканскаму музею перадало ведамства Le Mobilier National, якое займаецца захаваннем і рэстаўрацыяй гістарычнай мэблі. Крэсла прывезлі ў Аяча спецыяльна для выставы «Напалеон у лагеры», прысвечанай паходнаму жыццю Банапарта.

Адразу пасля інцыдэнту работнікі музея выклікалі рэстаўратара, які адрамантаваў сапсаваны экспанат. Зрэшты, верагодна, што і не адзін толькі ахоўнік вінаваты ў пашкоджанні гістарычнага крэсла. Каля 30 гадоў таму яго сядзенне ўжо адзін раз сапсавалі, і пасля гэтага прадмет мэблі перанёс рамонт, прычым, даволі няякасны. Хоць, дысцыплінарнага спагнання работнік музея ўсё роўна не пазбег.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках