30 красавiка 2024, aўторак, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД утварыўся вялікі затор з-за пашкоджання асфальту

24
На МКАД утварыўся вялікі затор з-за пашкоджання асфальту

З-за пашкоджання асфальту на 31-м кіламетры МКАД утварыўся вялікі затор.

Пра гэта паведаміла БелТА старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Менска Алена Волчак.

«Сёння на 31-м кіламетры Менскай кальцавой аўтадарогі ў раёне з'езду на вуліцу Шаранговіча з-за перападу тэмператур у некалькіх месцах прасеў грунт. У выніку на дарожным пакрыцці ўтварыліся ямы шырынёй каля паўметра, глыбінёй каля 20-30 см. У гэтыя ямы трапілі ўжо каля 10 аўтамабіляў, што скончылася для іх пашкоджаннем колаў і падвескі», - распавяла Алена Волчак.

У цяперашні час на месцы працуюць інспектары ДАІ, а таксама дарожныя службы. Аднак пазаштатная сітуацыя сур'ёзна ўскладніла дарожную абстаноўку на дадзеным участку кальцавой: рух хоць і не перакрыты, але хуткасць на гэтым участку значна знізілася, утварыўся вялікі затор. На месцы ўсталяваныя часовыя знакі, у тым ліку якія абмяжоўваюць агульную хуткасць руху. ДАІ просіць кіроўцаў улічваць дадзеную інфармацыю і па магчымасці аб'язджаць гэты ўчастак.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках