30 красавiка 2024, aўторак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальны адбор на «Еўрабачанне» ў Літве скончыўся скандалам

3
Нацыянальны адбор на «Еўрабачанне» ў Літве скончыўся скандалам

Аднаго з удзельнікаў злавілі на махінацыях.

Нацыянальны адбор «Еўрабачання» ў Літве пакінуў Марцінас Каваляўскас (на фота), які набраў мінімальную колькасць балаў.

Пасля таго, як пацвердзіліся падазрэнні ў сувязі з несумленным тэлефонным галасаваннем у ходзе адборачнага тура, арганізатары конкурсу вырашылі ануляваць вынікі аднаго з удзельнікаў, піша ru.delfi.lt.

«Нашы падазрэнні пацвердзіліся. На працягу некалькіх тыдняў мы назіралі за ходам галасавання, аналізавалі раздрукоўкі і можам аргументавана сцвярджаць, што галасаванне на карысць Марцінаса Каваляўскаса ажыццяўлялася некарэктна - за кошт сістэматычнага генеравання галасавога трафіку з тэлефонных абанентаў, якія належаць адной кампаніі.

Прывяду толькі адзін прыклад - у мінулую суботу 50.83% (677 галасоў) галасоў за гэтага выканаўцу было атрымана ад абанентаў адной кампаніі з адным і тым жа кодам», - сказаў прадзюсер нацыянальнага адбору «Еўрабачання» Аўдрус Гіржадас.

Сам Каваляўскас не пажадаў каментаваць гэтае рашэнне.

У нацыянальным адборы на дадзены момант лідзіруюць выканаўцы Вілія Матачунайтэ, Мія і Моніка Лінкітэ.

Пераможца праекта прадставіць Літву на міжнародным конкурсе «Еўрабачанне 2014» у Капенгагене (Данія) з 6 па 10 траўня.

Фота: DELFI

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках