30 красавiка 2024, aўторак, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» супраць павелічэння пенсій

35
«Палатка» супраць павелічэння пенсій

«Дэпутаты» не падтрымалі прапанову 180 жыхароў Баранавіцкага раёна аб павелічэнні пенсій.

У «палаце прадстаўнікоў» не знайшла падтрымкі прапанова жыхароў Баранавіцкага раёна аб павелічэнні мінімальных пенсій пенсіянерам і інвалідам. Пра гэта паведаміў БелаПАН ініцыятар звароту, баранавіцкі актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык.

«У накіраваным старшыні «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Уладзіміру Андрэйчанку дакуменце звярталася ўвага на падзенне пакупніцкай здольнасці пенсій і дапамог з-за пастаяннага і апераджальнага росту коштаў на тавары і паслугі. І на гэтай падставе мы прасілі ініцыяваць прыняцце закона, па якім дзяржава будзе абавязаная выплачваць гэтай катэгорыі грамадзян мінімальную пенсію ў памеры 3,5 млн. рублёў з улікам індэксацыі коштаў», - сказаў Грык.

Па словах актывіста, на яго імя прыйшоў адказ з пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях. У ім паведамляецца, што «падстаў для змены пенсійнага заканадаўства ў частцы павышэння памеру пенсій з улікам індэксацыі не бачыцца» і што «далейшае павышэнне пенсійных выплат будзе ажыццяўляцца зыходзячы з магчымасцяў эканомікі».

«Я без асаблівай працы сабраў пад зваротам больш за 180 подпісаў жыхароў Баранавіч і Баранавіцкага раёна, таму што большасць пенсіянераў кажуць: пражыць на пенсію немагчыма. Асабліва тым, каму трэба кожны месяц купляць дарагія лекі. І павышэнне пенсій у лютым на 5,2%, пасля чаго сярэдняя пенсія складзе каля 2,4 млн. рублёў, не зробіць іх жыццё лепш. На жаль, у «палаце прадстаўнікоў» гэтага не хочуць разумець», - заявіў Грык.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках