30 красавiка 2024, aўторак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рафаэль Пуарэ: Праблема расейскага біятлону - вашы трэнеры

15
Рафаэль Пуарэ: Праблема расейскага біятлону - вашы трэнеры

Трохразовы алімпійскі прызёр і кіраўнік мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне Рафаэль Пуарэ распавёў аб праблемах у расейскім спорце.

«Вашы спартсмены - ужо не фаварыты. Ні мужчыны, ні жанчыны. Я працаваў у зборнай Беларусі, таму разумею праблемы Расеі. У вас шмат талентаў, але вы спыніліся ў развіцці - трэнерскія напрацоўкі дайшлі да піка. У той час як увесь свет ідзе наперад, вашы настаўнікі хочуць, каб усё было як раней, не хочуць развівацца. Гэта праблема ўсіх Усходніх краін. Піхлер таксама ўсходні немец, але камандзе патрэбны чалавек з заходнім менталітэтам? Прычым, Федэрацыя павінна даць яму час, 5-6 гадоў, каб ён дамогся выніку», - сказаў Рафаэль Пуарэ ў інтэрв'ю «Советскому спорту».

Рафаэль Пуарэ - адзін з самых тытулаваных французскіх біятланістаў, чатырохразовы ўладальнік Кубка свету, васьміразовы чэмпіён свету, трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў. Завяршыў спартыўную кар'еру ў 2007 годзе, аднак у 2008 годзе ўзяў удзел у чэмпіянаце свету па лыжных гонках сярод вайскоўцаў, дзе стаў пятым у кампаніі дзеючых на той момант прафесійных лыжнікаў. 15 траўня 2012 года ўзначаліў беларускую мужчынскую зборную па біятлоне (кантракт тэрмінам да канца Алімпіяды 2014 у Сочы).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках