30 красавiка 2024, aўторак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія музыкі спелі пра «рэальнае жыцце» рабочых ускраін (Відэа)

14

Як сцвярджаюць аўтары ў відэароліку паказаныя сапраўдныя будні Гомеля «без глянцу і ванільных спецэфектаў».

На днях гурт «Не будите спящих» прадставіў на глядацкі суд свой першы кліп, зняты на трэк «Алкоголики». Музыкі сцвярджаюць, што ў сюжэце - сапраўдная праўда пра простых людзей, якія жывуць за межамі цэнтральных вуліц вялікіх гарадоў.

Кліп прадстаўлены на старонцы гурта ў сетцы «Вконтакте».

«Многія прадстаўнікі медыярэсурсаў, радыё і тэлебачання кажуць, што кліп абсалютна антысацыяльны. Але нам на гэта пляваць. Асабіста мы лічым наадварот: у кліпе паказана рэальнае жыццё, як ёсць на самай справе, без таннага глянцу і ванільных спецэфектаў. Няхай гэтыя хвалёныя крытыкі са сваімі салодкімі папсовымі артыстамі хоць раз адарвуць свой зад і на дзень зазірнуць да нас на простыя рабочыя ўскраіны, паглядзяць, як жывуць людзі і якую музыку там слухаюць... Мы заўсёды спявалі пра жыццё простых людзей, а не алігархаў з Рублёўкі і танных мажораў. Так было і так будзе», - кажуць музыкі.

Кліп зняты рэжысёрам Ягорам Зенчанкам і аператарамі Арцёмам Чыпулісам і Уладзімірам Рэсіным-Дуброўским.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках