30 красавiка 2024, aўторак, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майра Мора: Кошт шэнгенскіх віз для беларусаў знізяць пасля падпісання пагаднення

20
Майра Мора: Кошт шэнгенскіх віз для беларусаў знізяць пасля падпісання пагаднення

Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Еўразвязам і Беларуссю могуць быць падрыхтаваныя да канца гэтага года.

Такое меркаванне выказала ў інтэрв'ю БелаПАН кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майра Мора.

«Перамовы толькі пачаліся. Была першая сустрэча ў Брусэлі, куды ездзіла намесніца кіраўніка беларускага МЗС Алена Купчына. Наколькі мне вядома, наступная сустрэча плануецца на сакавік, - сказала яна. - Трэба разумець, што гэта даволі працяглы працэс. Але і са стараны ЕЗ, і з беларускай стараны ёсць ахвота прыйсці да выніку. Я настроеная аптымістычна».

Пры гэтым Мора адзначыла, што на хуткасць працэсу падрыхтоўкі пагадненняў да падпісання паўплывае яшчэ і патрэба ўзгаднення дакументаў ўнутры ЕЗ.

«Праблема ў тым, што ў нас 28 краін-чальцоў і трэба правесці 28 узгадненняў гэтых дакументаў, - сказала кіраўніца прадстаўніцтва. - З іншага боку, працэс падрыхтоўкі аблегчаны тым, што ў ЕЗ ужо ёсць досвед укладання такіх пагадненняў з іншымі краінамі. У нас ёсць аснова такіх дамоў, ад якіх абедзве стораны адштурхваюцца».

Мора таксама адзначыла, што пасля ўкладання візавага пагаднення для беларусаў будзе зніжаны кошт шэнгенскіх віз. З ейных слоў, беларусам выдаецца адная з найбольшых колькасцяў шэнгенскіх віз у свеце пры вельмі малым ліку адмоў.

«І маё асабістае меркаванне, што варта выдаваць болей доўгатэрміновых віз тым, хто часта падарожнічае, што значна паменшыла б чэргі ў амбасады, бо яны радзей звярталіся б па візы», - сказала Мора.

Рада міністраў ЕЗ яшчэ ў чэрвені 2011 года запрасіла Беларусь да пачатку перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму. Рада ЕЗ неаднаразова заклікала беларускія ўлады пачаць перамовы. У лістападзе 2013 на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая пачаць перамовы аб пагадненнях для спрашчэння візавага рэжыму і рэадмісіі.

Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ ужо падпісаныя з усімі краінамі Усходняга партнёрства і Расеяй. На гэты момант Беларусь - адзіная краіна УП, грамадзяне якой вымушаныя плаціць за шэнгенскую візу не 35, а 60 еўра.

Зніжэнне кошту еўрапейскіх віз для беларусаў - адно з галоўных патрабаванняў беларускай апазіцыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках