30 красавiка 2024, aўторак, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава здабыла «золата» на Алімпіядзе ў Сочы (Відэа)

257
Дар'я Домрачава здабыла «золата» на Алімпіядзе ў Сочы (Відэа)

Беларуская біятланістка ўпершыню здабыла алімпійскі залаты медаль.

Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы пераследу на Алімпійскіх гульнях у Сочы. Беларуска, якая стартавала дзевятай, дапусціла адное пудла на чатырох агнявых рубяжах і паказала час 29 хвілін 30,7 секунды. Другой стала нарвежка Тура Бэргэр (37,6 секунды; 1 пудла). Бронзу здабыла славенка Тэя Грэгарын (42,0; 1 пудла).

Беларуска пераадолела дыстанцыю працягласцю 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі, не дапусціўшы ніводнага пудла на стрэльбішчы. Пайшоўшы на трасу з 9 пазіцыі з адставаннем ад трыумфатара спрынту амаль у 40 секунд, Дар'я Домрачава адразу накіравалася ў пагоню, якая скончылася поспехам ўжо пры першым заходзе на агнявую мяжу.

Толькі на апошняй стральбе стоячы беларуская спартоўка схібіла ў заключным стрэле, аднак адрыў ад пераследнікаў быў настолькі вялікі, што нават пры штрафным крузе яна апярэдзіла на фінішы нарвежку Туру Бэргэр на 37,6 секунд.

Гэта першы залаты медаль Дар'і Домрачавай на Алімпійскіх гульнях. У 2010 годзе ў Ванкувэры яна здабыла «бронзу» ў індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў.

У біятлоннай праграме Алімпійскіх гульняў у Сочы яшчэ 7 медальных гонак.

Напісаць каментар 257

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках