30 красавiка 2024, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Майдана патрабуе неадкладнага вяртання Канстытуцыі 2004 года

12
Рада Майдана патрабуе неадкладнага вяртання Канстытуцыі 2004 года

Усе іншыя варыянты і змены апазіцыя гатовая абмяркоўваць толькі пасля аднаўлення старой Канстытуцыі.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы « Фэйсбук» журналіст Мустафа Наем.

«Толькі што рада Майдана прыняла пастанову, што адзіным патрабаваннем Еўрамайдана што да Канстытуцыі з'яўляецца неадкладнае вяртанне да рэдакцыі 2004 года. Усе іншыя варыянты і змены апазіцыя гатовая абмяркоўваць толькі пасля аднаўлення старой Канстытуцыі», - напісаў ён.

Лідары ўкраінскай апазіцыі падтрымліваюць такую пастанову.

«Цяпер усе разыходжанні ліквідаваныя. Ёсць разуменне таго, што спачатку трэба вярнуцца да Канстытуцыі 2004 года, а потым ужо ўносіць усялякія змены, паляпшаць яе», - сказаў народны дэпутат фракцыі «Батькивщина» Андрэй Паўлоўскі, піша «Корреспондент».

Паводле ягоных слоў, менавіта з гэтай прычыны было скасаванае пасяджэнне парламенцкай рабочай групы для напрацоўкі змяненняў у Асноўны закон.

На ўдакладняльнае пытанне, што будзе з рэдакцыяй змяненняў у Канстытуцыю, распрацаванай раней апазіцыяй, палітык адказаў: «Гэты дакумент будзе ўзгадняцца з УДАРам ды іншымі фракцыямі пасля таго, калі фактычна будзе ўведзеная ў дзеянне Канстытуцыя 2004 года».

Закон аб пераходзе да парламенцка-прэзідэнцкай рэспубліцы быў прызнаны неканстытуцыйнай пастановай Канстытуцыйнага суда 30 верасня 2010 года, у першы год прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Віктара Януковіча. У выніку паўнамоцтвы прэзідэнта былі пашыраныя, а краіна вярнулася да прэзідэнцка-парламенцкай формы кіравання. Цяпер апазіцыя хоча, каб краіна зноў вярнулася да парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках