17 траўня 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава здабыла трэцяе «золата» Алімпіяды

274

Беларуская біятланістка перамагла ў гонцы з мас-старту на 12,5 кіламетраў.

Дар'я Домрачава першапачаткова была лідаркай на дыстанцыі, паказваючы высокую хуткасць. З улікам амаль ідэальнай стральбы - беларуска дапусціла ўсяго адное пудла пры 20 стрэлах на 4 агнявых рубяжах - яна фінішавала больш чым з дваццацісекунднай перавагай.

Дар'я Домрачава паказала вынік 35 хвілін 25,6 секунды, следам за ёй фінішавалі Габрыэла Саўкалава з Чэхіі якая адстала на 20,2 секунды, і трэцяй - нарвежка Цірыл Экхоф - 27,3 секунды.

Гэтае «золата» стала для беларускай спартоўкі трэцім на Алімпійскіх Гульнях у Сочы. Раней яна перамагла тут гонку пераследу ды індывідуальную гонку.

Фота: AP Photo/Kirsty Wigglesworth
Напісаць каментар 274

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках