3 траўня 2024, Пятніца, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат - Януковічу: Сыйдзі прыгожа, не будзь марыянеткай

11
Дэпутат - Януковічу: Сыйдзі прыгожа, не будзь марыянеткай

Народны дэпутат фракцыі УДАР Сяргей Куніцын лічыць былога прэзідэнта «паднявольным чалавекам».

Каментуючы заявы Віктара Януковіча аб тым, што ён да гэтага часу з'яўляецца кіраўніком Украіны, палітык адзначыў: «Можа ён на Месяц злятае? Нарабіў бяды, уцёк баязліва з краіны, а цяпер вяшчае. Такім чынам можна сябе аб'явіць прэзідэнтам Зімбабвэ». Разам з тым, Сяргей Куніцын адзначыў, што з разуменнем ставіцца да заяваў Януковіча, так як той з'яўляецца чалавекам паднявольным, піша «Корреспондент».

«Сыйдзі прыгожа і не будзь марыянеткай, Віктар Фёдаравіч! Ты ж данецкі пацан, гонар павінен нейкі быць», - дадаў Куніцын.

Віктар Януковіч, якога парламент адхіліў ад выканання абавязкаў прэзідэнта Украіны, выступаючы з заявай у Растове-на-Доне ў аўторак, сказаў, што ён застаецца не толькі легітымным прэзідэнтам, але і галоўнакамандуючым украінскай арміі.

У лютым ва Украіне адбылася змена ўлады. Парламент прагаласаваў за самаўхіленне Януковіча з пасады прэзідэнта Украіны. Дэпутаты ВР таксама прагаласавалі за пастанову аб датэрміновых выбарах кіраўніка дзяржавы на 25 траўня.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў адхіленага ад улады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча няма палітычнай будучыні. Заява прагучала падчас прэс-канферэнцыі ў падмаскоўным Нова-Агарове 4 сакавіка. Пуцін дадаў, што ва Украіне Януковіча маглі б забіць, калі б той не пакінуў краіну. Расея, паводле яго слоў, падала былому прэзідэнту прытулак з гуманітарных меркаванняў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках