29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў і Кэры не дамовіліся

42
Лаўроў і Кэры не дамовіліся

Кіраўнік МЗС РФ і дзяржсакратар ЗША не дасягнулі дамоўленасці ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта Сяргей Лаўроў паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Лондане аб выніках сустрэчы.

«Што да практычных захадаў, якія маглі б ужыць замежныя краіны, то ў нас няма агульнага бачання сітуацыі, разыходжанні захоўваюцца, але размова была, безумоўна, карыснай», - заявіў кіраўнік МЗС РФ.

Расейскі міністр уважае за непатрэбны працяг абмеркавання да правядзення рэферэндуму ў Крыме 16 сакавіка.

Прапановы Захаду аб кантактнай групе ва Украіне ў цяперашнім выглядзе Лаўроў назваў непрымальнымі.

«Кантактная група ў тым выглядзе, у якім яна цяпер прапануецца нашымі заходнімі партнёрамі, зыходзіць з таго, што мэтай гэтага шматбаковага працэсу павінна быць прыянне наўпроставаму дыялогу паміж Украінай і РФ. Нам здаецца, што гэта адкрытая падмена паняццяў, таму што крызіс паўстаў не з віны РФ», - заявіў ён.

Кіраўнік расейскага МЗС падкрэсліў, што Расеі «не патрэбная ніякая міжнародная структура для таго, каб разглядаць расейска-ўкраінскія стасункі».

Кіраўнік дыпламатычнай установы РФ адзначыў, што Крым з'яўляецца вельмі важным для Расеі.

«Ці ёсць прэцэдэнты ў міжнародным праве, ці няма прэцэдэнтаў - а яны ёсць - усё разумеюць, і гэта я адказна заяўляю, што значыць Крым для Расеі, а ён значыць невымерна больш, чым Каморы для Францыі ці Фолклэнды для Вялікабрытаніі», - сказаў ён.

Лаўроў папрасіў заходніх партнёраў не разглядаць выпадак з Крымам «ізалявана ад гісторыі».

«Перакананы: калі Косава - асаблівы выпадак, то Крым - не менш асаблівы выпадак», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, у бліжэйшую нядзелю ў Крыме адбудзецца «рэферэндум» аб аддзяленні АРК ад Украіны. МЗС РФ ужо заявіла, што пасля «рэферэндуму» Крым можа звярнуцца да Расеі з просьбай уключыць яго ў склад РФ.

Правядзенне рэферэндуму ў Крыме асуджаюць і не маюць намеру прызнаваць краіны Еўразвязу, ЗША і Канада. У АБСЕ заявілі, што не збіраюцца прымаць запрашэнне крымскіх сепаратыстаў узяць удзел у рэферэндуме ў якасці назіральнікаў.

Фота: AFP

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках