2 траўня 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабзон абвінаваціў украінцаў у спаленні помніка Пушкіну

121
Кабзон абвінаваціў украінцаў у спаленні помніка Пушкіну

Вядомы расейскі спявак выступіў з чарговымі недарэчнымі абвінавачваннямі на адрас Украіны.

Іосіф Кабзон выказаў сваё меркаванне аб тым, што адбываецца ў суседняй краіне ў інтэрв'ю «Комсомольской правде».

«Я чалавек не праваслаўны, але калі ўжо гэтая банда пакусілася на Лаўру, калі гэтая банда лютуе і нацкоўвае народ супраць Расеі, супраць расейцаў, якія заўсёды былі братамі і заўсёды былі побач, - я малю толькі, як прынята ў праваслаўных, Бога аб адным: пашлі спакой гэтай зямлі і гэтаму народу. Пашлі, Гасподзь, спакой! У мяне нават ёсць такая песня: «Да не осудят братья брата в своей убийственной войне».

Я малю толькі аб адным... Няхай прыходзіць да ўлады той, каго абяруць. Калі абяруць, калі дапусцяць выбары. І няхай абяруць сваю законную ўладу. І няхай улада вызначае свае інтарэсы ў Еўразвязе, у саюзе з Расеяй. Гэта ў рэшце рэшт справа ўкраінскага народа і справа ўлады. Але нармальнай улады. Я не хачу, каб украінскі народ сёння ператварыўся ў народ вандалаў, якія бураць усё на сваім шляху. Помнік Пушкіну - спаліць! Дом Сіманенкі - спаліць! Што такое? Нават фашысты, - яны палілі кнігі Карла Маркса і Леніна, гэта мне зразумела. Але спальваць Дастаеўскага, Талстога, Гогаля - што гэта такое? Гэта самы сапраўдны вандалізм, бандытызм. І я, безумоўна, супраць гэтага», - заявіў ён.

Іосіф Кабзон на працягу апошніх месяцаў неаднаразова выступаў з крытыкай як Еўрамайдана, так і новых уладаў Украіны.

Фота: AFP

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках